Хакеіст "Магілёва" зрабіў прапанову дзяўчыне адразу пасля матчу экстралігі
Магілёўскія хакеісты / vk.com/hcmogilev
Хакеіст "Магілёва" Канстанцін Калінін зрабіў прапанову дзяўчыне адразу пасля матчу экстралігі. Для гэтага ён паклікаў яе на лёд.
"Гэта было рамантычна і вельмі кранальна! — піша клубная прэс-служба. — Выдатна, што ў такі важны момант уся каманда была побач".
У каманды, дарэчы, быў добры настрой, паколькі матч з "Авіятарам" ("бітву аўтсайдэраў") яны выйгралі.