Кавалькову і Дылеўскага на прахадной МТЗ затрымаў АМАП

На прахадной Мінскага трактарнага завода АМАП затрымаў Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Журналістам Еўрарадыё гэта пацвердзіла прэс-служба аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай.
Дылеўскі — лідар страйкоўцаў МТЗ, Кавалькова — давераная асоба Ціханоўскай. Абое яны ўваходзяць у прэзідыум Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.