Кавалера Ордэна Брытанскай імперыі абвясцілі ў вышук у Беларусі
Мікалай Халезін / Еўрарадыё
У Беларусі ў вышук абвясцілі драматурга і сцэнарыста Мікалая Халезіна. Арыенціроўку апублікаваў у сваіх сацсетках сам творца.
Мікалай Халезін — сузаснавальнік і арт-дырэктар Свабоднага тэатра. У Беларусі ён не жыве ўжо больш за 10 гадоў. Спектаклі Свабоднага тэатра, у тым ліку паводле п'ес Халезіна, паказваюць у розных краінах. У 2023 годзе ён стаў кавалерам Ордэна Брытанскай імперыі.
У арыенціроўцы, падпісанай маёрам міліцыі Уладзімірам Кубраковым — сынам міністра, прапануецца шукаць драматурга на вакзалах і прывакзальных плошчах.