Катар з турыстамі перакуліўся ў Будапешце, загінулі сем чалавек

У венгерскай сталіцы Будапешце на рацэ Дунай перакуліўся і затануў прагулачны катар. На яго борце ў гэты час былі 32 чалавекі, сем з іх загінулі, перадае Бі-Бі-Сі. На катары былі пераважна турысты з Паўднёвай Карэі.
Трагедыя адбылася калі катар Hableany ("Русалка") стаяў на якары насупраць будапешцкага парламента. У гэты час у яго ўрэзалася іншае судна, ад чаго "Русалка" перакулілася.