Касмічны рэлакс. За Зямлёй цяпер можна назіраць у прамым эфіры ў 4К
Брытанская кампанія Sen усталявала на МКС камеры ў 4К / sen.com
Брытанская кампанія Sen усталявала на Міжнароднай касмічнай станцыі камеры ў 4К, якія паказваюць Зямлю практычна круглыя суткі. Нашу планету цяпер можа разгледзець любы ахвотны ва ўсіх дэталях.
Трансляцыя вядзецца больш за 20 гадзін у дзень. У астатні час, з-за страты сувязі, у плэеры можна глядзець раней запісаныя відэаролікі, зробленыя камерамі.
Таксама іх можна паглядзець на сайце www.sen.com.