Караеў прапанаваў выслаць іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай

Юрый Караеў

Юрый Караеў

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў наведаў будоўлю аддзялення неадкладнай дапамогі кардыяцэнтра ў Гродне.

На аб'екце чыноўнік нечакана звярнуўся да будаўніка з Ірака — спытаўся, ці падабаецца яму ў Беларусі. Пачуўшы станоўчы адказ, Караеў спытаў, ці жанаты будаўнік. Калі мужчына сказаў, што не мае жонкі ні ў Іраку, ні ў Беларусі, Караеву гэта не спадабалася.

"Хлопцы, давайце дэпартуем яго, калі не ажэніцца. Навучыце, што лепш за беларускіх дзяўчат няма", — загадаў кіраўнік Гродзеншчыны.

У адказ на гэта прараб паспрабаваў пажартаваць, што адправіць будаўніка ў камандзіроўку, каб той прыгледзеўся і выбраў. "Вам што, у Гродне дзяўчат не хапае?" — адрэагаваў на гэта Караеў. Начальнік будоўлі адказаў, што ў камандзіроўцы весялей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.