Кангрэс па палітзняволеных і скандалы ў дэмсілах — стрым з Крысцінай Шыянок
Крысціна Шыянок
У канцы верасня ў Польшчы адбудзецца II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Гэта двухдзённая сустрэча арганізацый, ініцыятыў, асацыяцый палітзняволеных і іх сямейнікаў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Два дні, два гарады — Варшава і Познань — з адной мэтай: аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу ў падтрымцы палітзняволеных і іх сваякоў.
Увесь другі дзень будзе прысвечаны дыскусіям і прэзентацыям, запісацца можна тут. А запоўніўшы гэтую форму, можна стаць "шараговым" удзельнікам кангрэсу. Пра кантэкст і чаканні ад кангрэсу пагаворым з дырэктаркай Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысцінай Шыянок.
Таксама абмяркуем скандалы, якія раз'ядноўваюць дэмакратычныя сілы — у тым ліку і ў пытаннях, звязаных з палітвязнямі.