Канцлер Германіі — супраць скасавання санкцый узамен на транзіт збожжа
Канцлер Германіі выступае супраць скасавання санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў дзеля транзіту збожжа з Украіны. Пра гэта Олаф Шольц заявіў па выніках сустрэчы з літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Навуседам, піша агенцтва BNS.
Па словах Шольца, краіны Еўрасаюза шукаюць спосабы бяспечнага транзіту збожжа з Украіны. Але адмовіцца ад санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ўзамен за гэта яны не гатовыя.
Ідэю перавозіць украінскае збожжа праз Беларусь у парты Латвіі вылучыў генсакртара ААН Антоніу Гутэрыш. Яе падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, запатрабаваўшы ўзамен паслабіць санкцыі — адкрыць афіцыйнаму Мінску доступ да балтыйскіх партоў.
Супраць аслаблення санкцый рашуча выступіла Святлана Ціханоўская. Уладзімір Зяленскі таксама заявіў, што Украіна не гатовая пайсці на такі крок насутрач Беларусі.