Канада мяняе ўрад, але не пазіцыю па Беларусі
Канада, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У Канадзе змяніўся ўрад, але пазіцыя па сітуацыі ў Беларусі — не. Пра гэта Еўрарадыё заявілі ў МЗС краіны:
"Канада прыхільная дэмакратычным памкненням народа Беларусі, адстойвае павагу да вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку свабоды СМІ".
У МЗС Канады нагадалі, што краіна прыцягвае рэжым Лукашэнкі да адказнасці праз санкцыі, а таксама не прызнала апошнія "выбары" ў Беларусі.
"Канада працягвае актыўна ўзаемадзейнічаць з усімі партнёрамі, каб знайсці шлях да пазітыўных зменаў у Беларусі, у тым ліку праз лабізм [на міжнародным узроўні], падтрымку дыялогу і пасярэдніцтва, а таксама фінансаванне грамадзянскай супольнасці", — адзначылі ў МЗС краіны.