Камунальнікі ў Гомелі заблакавалі аўтамабіль смеццевымі кантэйнерамі (фота)

У Гомелі на вуліцы Партовай камунальнікі пакаралі кіроўцу чорнай “Лады” за няправільную паркоўку. Як пішуць “Сильные новости”, ён прыпаркаваўся каля кантэйнернай пляцоўкі і замінаў праехаць спецтранспарту.

За гэта камунальнікі проста заблакавалі аўтамабіль смеццевымі кантэйнерамі.

Фота — OZG.BY Gomel