Кампанію МТС узначаліў сын старшыні Палаты прадстаўнікоў
Дырэктарам МТС стаў Уладзіслаў Андрэйчанка, які дагэтуль кіраваў віцебскім філіялам кампаніі. Яго кандыдатуру на гэтую пасаду ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Уладзіслаў — сын Уладзіміра Андрэйчанкі, які раней кіраваў Віцебскім аблвыканкамам, а цяпер займае пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў.
51% беларускага МТС належыць РУП "Белтэлекам", 49% — расійскаму ААТ "Мабільныя ТэлеСістэмы". Кіраўніка беларускага МТС прызначае Лукашэнка.