Кампанія А1 адключала мабільны інтэрнэт па патрабаванні дзяржорганаў

Кампанія А1 адключала мабільны інтэрнэт па патрабаванні дзяржорганаў

Аператар А1 патлумачыў прычыну збояў у працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску 23 жніўня.

"Са шкадаванне паведамляем, што па патрабаванні дзяржаўных органаў у сувязі з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі істотна зніжаная прапускная здольнасць 3G-сеткі А1 на тэрыторыі некаторых раёнаў горада Мінска", — паведамляе прэс-служба на сайце аператара. 

У кампаніі падкрэсліваюць, што ў выніку пагоршылася якасць перадачы даных. 

Цалкам адноўленая паслуга была ў 20:42. 

Кампанія прыносіць свае прабачэнні абанентам.

23 жніўня ў Мінску адбыўся шматтысячны марш грамадзян, якія не прызнаюць афіцыйныя вынікі выбараў і пратэстуюць супраць гвалту з боку сілавікоў. У сталіцу былі ўведзеныя спецназ і войскі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.