Камера ў мінскім McDonald's зняла, як "працуе" кішэнны вор (відэа)

Камера ў мінскім McDonald's зняла, як "працуе" кішэнны вор (відэа)

Мінская міліцыя шукае значынцу, які скраў мабільны тэлефон наведніка McDonald's на Нямізе. Момант крадзяжу зафіксавала камера відэаназірання.

На тое, каб выцягнуць тэлефон з курткі маладога чалавека, злодзею хапіла 10 секунд:

Мужчына падышоў да стойкі, дзе сядзелі двое маладых людзей, і размясціўся побач. Скарыстаўшыся тым, што хлопцы захопленыя гутаркай, злачынца правай рукой дастаў з правай кішэні курткі аднаго з іх тэлефон і адразу ж пакінуў рэстаран хуткага харчавання.

Калі вы ведаеце мужчыну, выяўленага на фота і відэа, міліцыя просіць вас паведаміць звесткі пра яго асобу па тэлефонах: 8 (017) 288-02-02, 8 (029) 173-15-75 ці па кароткім нумары 102.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.