Каментатар Васіль Уткін: Віншую БАТЭ, чэмпіёна Лесарубіі

Каментатар Васіль Уткін: Віншую БАТЭ, чэмпіёна Лесарубіі

Расійскі футбольны аглядальнік і каментатар Васіль Уткін, вядомы сваім даўнім асаблівым стаўленнем да каманды БАТЭ, павіншаваў барысаўчан з тытулым чэмпіёнаў Беларусі, які яны заваявалі 11-ы раз запар:

“Віншую БАТЭ, 11кшталтузапарразовага чэмпіёна Лесарубіі!” — напісаў Уткін у Твітэры.

Пры гэтым у каментарах карыстальнікі нагадалі яму, што краіна клуба БАТЭ завецца Беларусь, на што Уткін адказаў: “Спачуваю”.

“Мне ўсё адно, як па-бабуінску. Бабуіны маюць права мармытаць па-свойму”, — дадаў расійскі каментатар.

Васіль Уткін лічыцца адыёзнай фігурай у свеце спартовай журналістыкі. Ён неаднаразова дазваляў сабе абразы на адрас БАТЭ і ў здзеклівай форме выказваўся як пра поспехі беларускага клуба, так і пра яго няўдачы.