Каля запраўкі перавярнулася фура з 20 тонамі бітума (фота, відэа)

Як паведамляе сайт pleschenitsy.by, кіроўца грузавіка МАЗ не саўладаў з кіраваннем. Фура праехала дзве паласы сустрэчнага руху, з'ехала з дарогі і перавярнулася. Адбылася разгерметызацыя цыстэрны і пачаў цекчы бітум.



На месца аварыі прыехалі выратавальнікі, якія залілі пенай участак зямлі, на які выліўся бітум — каб не адбылося ўзгарання.



Паведамляецца, што кіроўца фуры, якога выкінула з кабіны, атрымаў траўмы лёгкай ступені, яго шпіталізавалі ў лагойскую лякарню.

Фота, відэа — pleschenitsy.by