Каля Слоніма цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем

У Гродзенскай вобласці 26 красавіка грузавы цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем "Фальксваген Гольф". Здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе перагона Слонім-Азярніца.

Як паведамляе БЕЛТА, на момант сутыкнення працавала светлагукавая сігналізацыя. Аднак 29-гадовы кіроўца "Фальксвагена" праігнараваў яе і заехаў на рэйкі.

Пры аварыі аўтамабіль і цягнік атрымалі значныя механічныя пашкоджанні, але, на шчасце, абышлося без ахвяраў.

У выніку аварыі грузавы цягнік спазніўся на месца прызначэння на 54 хвіліны.

Фота — kp.by