Каля Кургана Славы перакуліўся грузавік з вайскоўцамі
Здарэнне адбылося ўдзень 30 жніўня на дарозе Мінск — Нацыянальны аэрапорт "Мінск".
Нібыта, легкавік падрэзаў машыну з вайскоўцамі, пасля чаго грузавік з'ехаў з дарогі і перакуліўся.
Як паведамляе сайт onliner.by, сведкі казалі пра загінулых, аднак у Следчым камітэце па Мінскай вобласці гэта абвяргаюць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у грузавым аўтамабілі былі два вайскоўцы тэрміновай службы. Аднаго з іх шпіталізавалі, іншага пасля аказання меддапамогі адпусцілі. Праводзіцца праверка.
Фота — onliner.by