Каля “газпрамаўскай” развязкі ў Мінску легкавік паваліў слуп (фота, відэа)
Дзве пабітыя машыны, павалены слуп і абарваная тралейбусная лінія — вынік дарожнай аварыі.
Сур’ёзная аўтааварыя адбылася ў Мінску ўвечары 6 жніўня на перакрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці — гэта каля будоўлі новай транспартнай развязкі. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на відавочцаў здарэння, чырвоная Audi на вялікай хуткасці сутыкнулася з чорным Opel. Апошні ад удару адкінула на прыдарожны слуп. Слуп паваліўся і абарваў тралейбусную лінію.
Аўтамабіль Opel у выніку атрымаў моцныя пашкоджанні. Яго кіроўца сам выйшаў з машыны і, відавочна, не меў сур’ёзных траўмаў. Audi таксама пабітая спераду. На аўтамабілі ўсталяваныя расійскія нумары Маскоўскай вобласці.
Адразу пасля аварыі рух на скрыжаванні быў вельмі ўскладнены, утварыўся затор. Рух тралейбусаў на некаторы час паралізавала.