Каліноўцы з фронту павіншавалі беларусаў з угодкамі Слуцкага збройнага чыну
Байцы палка Каліноўскага на фронце ва Украіне / t.me/belwarriors/
Каліноўцы з фронту павіншавалі беларусаў з угодкамі Слуцкага збройнага чыну. "Як і 100 гадоў таму беларусы са зброяй у руках бароняць нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці вольнай і незалежнай Беларусі. Дзякуючы ахвярнасці нашых продкаў імя Беларусі сёння гучыць на ўвесь свет", — кажа Ян Мельнікаў ("Беларус").
27 лістапада 1920 года на Случчыне пачаліся баі войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі з Чырвонай Арміяй. У гэты дзень адзначаюцца ўгодкі Слуцкага збройнага чыну (Дзень Герояў).