Італьянец ехаў у Беларусь на скрадзеным аўтамабілі
Італьянец ехаў праз мяжу на крадзеным "мерсе" / strazgraniczna.pl
Польскія памежнікі затрымалі 76-гадовага грамадзяніна Італіі, які ехаў у Беларусь. Іх увагу прыцягнуў "Мерсэдэс", на якім падарожнічаў пенсіянер.
У Беларусь італьянец ехаў праз Цярэспаль. Падчас кантролю памежнікі выявілі, што аўтамабіль Mercedes GL 2021 года выпуску лічыцца ва ўгоне у Італіі. Кошт машыны яны ацанілі ў 300 тысяч злотых (79 тысяч долараў).
Мужчыну затрымалі. У Польшчы пачалі папярэдняе расследаванне.
Памежная служба Польшчы адзначае, што за апошнія дні гэта не першае аўто прэміўм-класа, затрыманае на беларуска-польская мяжы.