Іран не будзе пастаўляць зброю Расіі
Іран не будзе пастаўляць зброю Расіі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Ірана Хасейн-Амір Абдалахіян. Паводле яго слоў, Тэгеран пазбягае любых дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі ва Украіне, уключаючы пастаўкі ваеннай тэхнікі.
"У нас ёсць пагадненні аб абароне з Расіяй, але мы не будзем дапамагаць ні аднаму з бакоў, уцягнутых у гэты канфлікт", — сказаў кіраўнік МЗС Ірана.
Пра тое, што Іран мае намер паставіць Расіі сотні баявых беспілотнікаў, раней заяўляў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.