"Іракскія авіялініі" спынілі палёты ў Мінск
Кампанія "Іракскія авіялініі" больш не будзе выконваць рэйсы ў Мінск. Пра гэта расійскае інфармагенцтва ТАСС піша са спасылкай на Еўракамісію.
Пакуль што няма інфармацыі пра другога буйнога іракскага авіяперавозчыка — кампанію Fly Baghdad.
Таксама паведамляецца, што Turkish Airlines больш не прадаюць квіткі ў Мінск у адзін канец. Учора стала вядома, што турэцкі перавозчык больш не саджае на рэйсы ў Беларусь грамадзянаў Ірака, Сірыі і Емена.