ІП з Мазыра спрабаваў нелегальна вывезці ў Расію... вежавы кран. Фота
Аўтамашыну "Мерседэс-Бенц" з паўпрычэпам міліцыянеры затрымалі ў Мсціслаўскім раёне.
У Мсціслаўскім раёне міліцыянеры затрымалі аўтамашыну "Мерседэс-Бенц" з паўпрычэпам. Праваахоўнікаў зацікавіў незвычайны груз — частка ўжо не новага вежавага крана. Высветлілася, што індывідуальны прадпрымальнік спрабаваў нелегальна вывезці металічную канструкцыю з Беларусі ў Смаленск, каб прадаваць на запчасткі.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці, частку вежавага крана ў прадпрымальніка забралі. Яе кошт ацанілі на 170 млн рублёў. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантроля дадае, што вывозілася частка крана КБ-403. Яго вёз 27-гадовы жыхар Мазыра. За перавозку груза без адпаведных дакументаў яму пагражае штраф у памеры 50 базавых велічынь (9 млн рублёў) і канфіскацыя тавару. БЕЛТА адзначае, што прадпрымальнік купіў гэты кран у Беларусі і адрамантаваў яго для наступнага продажу.


Фота: uvd.mogilev.by, kgk.gov.by