Інспектар ДАІ выпісваў штрафы за няправільную паркоўку, а сам стаў на прыпынку

ДАІ ў Беларусі
У Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) супрацоўнік ДАІ вырашыў выпісаць штрафы некалькім кіроўцам, што прыпаркаваліся каля мясцовага рынку з парушэннем правілаў. Сам ён пры гэтым пакінуў службовы аўтамабіль на прыпынку грамадскага транспарту насупраць.
У ДАІ Еўрарадыё пракаментавалі, што парушэння ПДР у дзеяннях супрацоўніка ДАІ няма:
"Згодна з пунктам 25 раздзела 6 Правіл дарожнага руху, супрацоўнік міліцыі мае права адыходзіць ад патрабаванняў раздзела 19, які рэгламентуе правілы прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў без уключэння маячкоў сіняга або чырвонага колераў. У канкрэтным выпадку відавочна, што супрацоўнік ДАІ выконвае свае абавязкі. Прыпаркаваць службовае аўто іншым спосабам не ўяўляецца магчымым. Ніякай пагрозы бяспекі дарожнаму руху няма".