Інаўгурацыя Уладзіміра Пуціна прайшла ў Маскве

У маскоўскім Крамлі адбылася цырымонія інаўгурацыі зноў абранага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Як паведамляюць расійскія інфармагенцтвы. цырымонія традыцыйна прайшла ў Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца. Пуцін прамовіў прэзідэнцкую прысягу. Старшыня Канстытуцыйнага суда ўручыў яму сімвалы дзяржаўнай улады і абвясціў пра яго ўступленне на пасаду.
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі адбыліся 18 сакавіка. Паводле афіцыйных звестак, Пуцін атрымаў на іх 76,7% галасоў. Яго чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін працягнецца да 7 траўня 2024 года.
Напярэдадні ў розных гарадах Расіі прайшлі антыпуцінскія акцыі пад назвай "Ён нам не цар". На іх былі жорстка затрыманыя каля тысячы ўдзельнікаў.