Падрабязнасці нападу на расіяніна, які набываў кватэру ў Мінску (фота)
Падазраваны ў дзёрзкім разбойным нападзе ў Мінску затрыманы, шукаюць яго магчымых іншых ахвяр.
Сталічная міліцыя затрымала зламысніка, які 27 лютага напаў у пад’ездзе дома па вуліцы Філімонава на расіяніна і адабраў у яго 48,5 тысячы долараў. У змове з ім дзейнічага яшчэ два чалавекі. Сам арганізатар злачынства — 27-гадовы малады чалавек — патлумачыў, што быў знаёмы з пацярпелым каля трох гадоў. Летась у лістападзе расіянін папрасіў яго дапамагчы ў набыцці кватэры, грошы на якую павінны былі пералічыць сваякі з Казахстану. Калі патрэбная сума дайшла да адрасата, зламыснікі спланавалі напад.
Галоўны фігурант зняў на вуліцы Філімонава кватэру на чатыры дні і прадставіў яе свайму знаёмаму як жыллё для продажу. Адметна, што напярэдадні “аперацыі” рабаўнікі замазалі чорнай фарбай аб’ектывы камер відэаназірання ў пад’ездзе. Затым яны завабілі пакупніка на кватэру, збілі ў пад’ездзе і адабралі грошы. Дзе цяпер амаль 50 тысяч долараў, зламыснікі так і не распавялі.
Арганізатар злачынства ўжо меў судзімасці за махлярства. Цяпер у Партызанскім РУУС Мінска ляжаць дзве заявы на ягоад грамадзян, у якіх ён таксама падманным чынам забраў грошы. Міліцыя шукае іншых магчымых ахвяраў махляра, інфармуе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.