Хлопчык ратаваў сябра, які праваліўся пад лёд — патанулі абодва
У Полацкім раёне каля вёскі Казьянкі на Заходняй Дзвіне праваліліся пад лёд і патанулі два хлопчыкі. Трагедыя здарылася каля 16-й гадзіны ў сераду, 29 снежня. Дзеці ўдзельнічалі ў святкаванні дня нараджэння аднаго з хлопчыкаў у вёсцы, а пасля пайшлі катацца на горку каля ракі на цюбінгу. Імяніннік, якому споўнілася 10 гадоў, вырашыў праверыць таўшчыну лёду і адышоў ад берага на 15 метраў. Каля палонкі ён праваліўся ў ваду. 12-гадовы сябар спрабаваў яму дапамагчы, і сам апынуўся ў вадзе. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, дзяўчынка, якая была на беразе, паклікала брата, які спрабаваў дапамагчы хлопчыкам. Але яны праплылі па палонцы каля 500 метраў і зніклі пад вадой.
На месца прыехалі ратавальнікі, якія праводзілі пошукі, але целаў хлопчыкаў не знайшлі. Пошукі працягваюцца 30 снежня.
СК праводзіць праверку.