ХК "Дынама-Мінск" абвяргае чуткі пра пазбаўленне падтрымкі
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе хакейнага клуба.
Прэс-служба ХК "Дынама-Мінск": "Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Неўзабаве на афіцыйным сайце клуба з'явіцца афіцыйнае абвяржэнне".
Нагадаем, што сёння з'явіліся паведамленні, быццам клуб пазбавілі дзяржпадтрымкі з-за невыканання патрабаванняў указа №191 кіраўніка дзяржавы.
Выдаткі хакейнага клуба на развіццё інфраструктуры і дзіцяча-юнацкага спорту склалі толькі 13,1%. І гэта ў той час, калі ўказ Аляксандра Лукашэнкі патрабаваў, каб на гэтыя мэты ішлі 25% спонсарскіх грошай. Прычым на дзіцяча-юнацкі спорт — не менш за 15%.
Фота — hcdinamo.by