Хакейнае мінскае "Дынама" выключылі з сістэмы дзяржпадтрымкі
Прычына — невыкананне патрабаванняў указа №191 кіраўніка дзяржавы.
Як паведамляе сайт by.tribuna.com, выдаткі хакейнага клуба на развіццё інфраструктуры і дзіцяча-юнацкага спорту склалі толькі 13,1%. І гэта ў той час, калі ўказ Аляксандра Лукашэнкі патрабаваў, каб на гэтыя мэты ішлі 25% спонсарскіх грошай (на дзіцяча-юнацкі спорт — не менш за 15%).
Нагадаем, сёлета мінскае "Дынама" — аўтсайдэр Заходняй канферэнцыі КХЛ, у плэй-оф не прабілася, цяпер паспяхова ўдзельнічае ў Кубку надзеі.
Фота — Fotolia