Хакеісты "Віцебска" прайгралі восьмы раз запар

Для гасцей гэты паядынак стаў восьмым запар без набраных ачкоў, адзначае БелаПАН.



Астатнія сустрэчы прайшлі напярэдадні: "Шахцёр" — "Магілёў" — 4:0, "Нёман" — "Металург" — 4:2, "Юнацтва" — "Брэст" — 3:1, "Ліда" — "Гомель" — 3:6.



Становішча камандаў: "Нёман" — 53 ачкі (20 матчаў; розніца шайбаў 86-32), "Юнацтва" — 47 (19; 69-32), "Гомель" — 37 (19; 72-43), "Хімік-СКА" — 36 (20; 69-67), "Шахцёр" — 31 (19; 43-39), "Металург" — 29 (19; 54-44), "Брэст" — 23 (19; 44-60), "Ліда" — 18 (19; 47-67), "Віцебск" — 12 (19; 39-70), "Магілёў" — 2 (19; 19-88).



Наступны тур пройдзе 28 кастрычніка.

Фота — gorad.by