Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях прайгралі клубу "Сібір" — 1:3 (відэа)
Прычым за першыя чатыры хвіліны новасібірскія хакеісты забілі тры шайбы. Толькі на 52-й хвіліне дынамавей Віталь Кірушчанкаў "размачыў" лік.
Нагадаю, што перад гэтым дынамаўцы правялі трохматчавую выйгрышную серыю з новым галоўным настаўнікам Любамірам Покавічам.
Параза ад "Сібіры" стала першай для Любаміра Покавіча на чале каманды. Агулам жа для дынамаўцаў гэта 14-я гасцявая параза запар.
Мінскі клуб займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і 25-е месца ва ўсёй лізе.
Фота — hcdinamo.by