Гурт N.R.M. збіраецца ва Украіну і аб'явіў збор сродкаў для палка Каліноўскага
N.R.M. выступіць ва Украіне/ t.me/pitpawlaw/
N.R.M. збіраецца ва Украіну, дзе плануе арганізаваць канцэрт для байцоў палка Каліноўскага. З гэтай нагоды гурт аб'явіў збор сродкаў для падраздзялення. "Музыкі звяртаюцца да усіх неабыякавых дадаць да духоўнага пасілку нешта матэрыяльнае, — піша Піт Паўлаў. — З дамоваў з кіраўніцтвам палка мы даведаліся, што канкрэтна трэба нашым героям".
Музыкі звяртаюцца "да ўсіх, хто шукае, як наблізіць Перамогу, ахвяраваць любую суму". Ужо сабраныя першыя ахвяраванні.