ГУР Украіны паказала відэа паспяховай засады ў тыле расійскіх войскаў
Чачэнскія добраахвотнікі каля спыненага грузавіка / Кадр з відэа ГУР Украіны
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паказала відэа паспяховай засады ў тыле расійскіх войскаў на тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ. Яе арганізавалі чачэнскія добраахвотнікі, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў. Яны абстралялі грузавік, які дастаўляў грузы вайскоўцам.
Дыверсанты без страт сышлі ў бяспечнае месца.