Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў падаў у адстаўку

Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў падаў у адстаўку

Губернатар Кемераўскай вобласці Расіі Аман Тулееў датэрмінова падаў у адстаўку. Яе прыняў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паведамляюць інфармагенцтвы. Таксама прызначаны часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка рэгіёна, віцэ-губернатар Сяргей Цывілёў. Выбары новага губернатара пройдуць 9 верасня.

25 сакавіка ў Кемераве здарыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня”, падчас якога загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Па факце гэтай трагедыі распачатая крымінальная справа. Арыштаваная ўласніца гандлёвага цэнтру “Зімовая вішня” Юлія Багданава — суд прыняў рашэнне ўзяць яе пад варту на тэрмін папярэдняга следства па справе, то бок да 25 траўня. Багданавай выставілі абвінавачанне ў парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць дваіх і болей асобаў.

Раней арыштавалі кіраўніцтва гандлёвага цэнтру, а таксама супрацоўнікі арганізацыі, якая займалася абслугоўваннем супрацьпажарнай сігналізацыі, ахоўнік цэнтра, які адключыў сістэму спавяшчэння аб пажары.

Сярод фігурантаў справы таксама начальнік інспекцыі дзяржаўнага будаўнічага нагляду Кемераўскай вобласці Танзілія Камкова — ёй выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.