ГУБАЗіК заяўляе пра дэпартацыю з Літвы беларуса, асуджанага за напад на амбасаду

Мацвей Бяляй

Мацвей Бяляй / тг-канал сілавікоў

Фатаздымак беларуса-палітэмігранта Мацвея Бяляя з'явіўся зранку ў адным з тг-каналаў сілавікоў. ГуБАЗік сцвярджае, што яго дэпартавалі з Літвы ў Беларусь.

Бяляй вядомы тым, што ў красавіку 2023-га кінуў у беларускую амбасаду ў Вільні запаленую лампадку з гаручай сумессю. Амбасада прэтэнзій не выстаўляла, суд значнай шкоды ад яго дзеянняў не пабачыў. У студзені 2024 года суд у Вільні прысудзіў яму 11 месяцаў папраўчых работ.

Сёння тг-канал сілавікоў паведаміў, быццам пасля вызвалення Бяляя прызналі пагрозай нацбяспецы Літвы, а потым "не проста дэпартавалі, а прымусова выдалі проста ў рукі беларускіх сілавікоў", заўважыў reform.news.

Апошні пост Бяляя ў Threads апублікаваны 8 сакавіка. Прыкладна з таго часу ён перастаў з'яўляцца і ў Фэйсбуку.

Праваабаронцы прызналі Бяляя былым палітвязнем. Паводле іх праваабаронцаў, мужчыну затрымалі за ўдар малатком па дзвярах Дома ўрада ў сакавіку 2021-га. Тады яго вінавацілі паводле артыкулае аб хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК), але суд вызваліў Бяляя да крымінальнай адказнасці і прызначыў лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.