У Расіі ў базу вышуку беларусаў дадавалі рэкорднымі тэмпамі

Расійская паліцыя шукае ўсё больш беларусаў / ria.ru
У Расіі абвешчаныя ў вышук больш за 4700 грамадзянаў Беларусі. Сярод іх ужо пяцёра супрацоўнікаў Еўрарадыё.
На абнаўленне базы тых, каго шукае расійскае МУС, звярнула ўвагу @mediazona_by. Выданне падлічыла, што апошнія пяць месяцаў людзей у базу дадавалі рэкорднымі тэмпамі — там з'явілася 1200 новых прозвішчаў. Гэта журналісты, палітыкі і актывісты, эксперты, праваабаронцы, добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, і нават людзі культуры.
Праверыць, ці ёсць вы ў расійскай базе вышуку, можна тут — віджэт знаходзіцца ў канцы старонкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.