Грузчыкі скралі з duty-free 42 літры гарэлкі

Алкаголь два грузчыкі схавалі ў скрынках з макулатурай.



Як піша сайт s13.ru, 28- і 42-гадовы мужчыны разгружалі стэлажы на складзе ў краме. Яны прыхавалі ў пустых скрынках 42 літры гарэлкі "Ельцын" у бутэльках і пакетах на суму больш за паўтара мільёна рублёў. Але пры выездзе з рэжымнай тэрыторыі мужчыны, якія раней не парушалі закон, прыкметна нерваваліся. Таму іх службовы аўтамабіль уважліва агледзелі.



Цяпер на іх пачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб.



Фота — s13.ru