Гродзенскі "Нёман" прайграў трэці матч запар
11 красавіка праходзяць матчы 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
"Мінск" атрымаў перамогу над "Слуцкам" — 1:0. Адзіны гол забіў Макась на 25-й хвіліне. "Дняпро" і "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 2:2. У магілёўцаў два галы забіў Гаўрушка (на 9-й і 83-й хвілінах), у гасцей — Яцкевіч (74-я) і Васькоў (84-я).
Гродзенскі "Нёман" на сваім полі прайграў наваполацкаму "Нафтану" — 0:2. Шкабара на 25-й хвіліне вывеў гасцей наперад. Усе намаганні гродзенцаў адыграцца былі марнымі, а на 90-й яны прапусцілі контратаку, і Дземідовіч ставіць пераможную кропку.