У Гродне 11-гадовы школьнік трапіў пад колы машыны. Фота
Перабягаў дарогу на чырвонае святло.
11-гадовы хлопчык трапіў пад колы машыны ў Гродне. Гэта здарылася ўчора ўдзень. Школьнік спрабаваў перабегчы праспект Касманаўтаў, калі яго збіў аўтамабіль “Аўдзі”. Аўто рухалася па левай паласе ў кірунку вуліцы Будзёнага. Перад пешаходным пераходам побач з легкавіком спыніўся маршрутны транспартны сродак, з-за чаго агляд праезнай часткі быў абмежаваны.
У гэты момант злева перад “Аўдзі” выбегла дзіця. Кіроўца аўтамабіля ўзяў у левы бок, затармазіў, але не змог пазбегнуць наезда. Хлопчык ударыўся аб капот і адляцеў на асфальт. З ударам сцягна яго адвезлі ў лякарню.
Хутчэй за ўсё, школьнік перабягаў дарогу на чырвонае святло, паведамляюць у Гродзенскай абласной ДАІ.