Грамадскаму транспарту ў Мінску вылучаць асобныя палосы

Грамадскаму транспарту ў Мінску вылучаць асобныя палосы

У Мінску мяркуецца вылучыць асобныя палосы для руху грамадскага транспарту. Падрыхтаваць такія прапановы даручыў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац 21 снежня на пасяджэнні, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

Шорац спаслаўся на прыклад Масквы, дзе мры, прынятыя кіраўніцтвам горада, дазволілі аўтобусам і тралейбусам на некаторых участках вулічна-дарожнай сеткі рухацца ў патоку хутчэй за аўтамабілі. План мерапрыемстваў Шорац даручыў падрыхтаваць на наступны год. 

Кожныя суткі паслугамі наземнага грамадскага транспарту ў беларускай сталіцы карыстаюцца 1,2 мільёна пасажыраў.