Госць "пазычыў" у сваіх мінскіх сяброў грошы, якія яны адклалі на вяселле

Госць "пазычыў" у сваіх мінскіх сяброў грошы, якія яны адклалі на вяселле

Госць скраў у сваіх мінскіх сяброў грошы, якія яны адклалі на вяселле. У адносінах 26-гадовага грузчыка з Брэсцкай вобласці распачалі крымінальную справу па артыкуле "крадзеж" (ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Як інфармуе прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Мінска Вольга Куцько, пакуль сябры былі на працы, мужчына аглядзеў іх кватэру, знайшоў у шафе пакет, у якім ляжаў канверт з 3 200 доларамі ЗША. Грошы ён забраў, канверт паклаў у сваю машыну, а на наступны дзень з'ехаў са сталіцы. Калі гаспадары кватэры заўважылі знікненне зберажэнняў, яны звярнуліся ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку звязаліся па тэлефоне з госцем з Брэстчыны, запрасілі яго прыехаць у Мінск для разбіральніцтва. Але ён заявіў, што нічога не браў, таму нікуды не паедзе. Аднак на наступны дзень пайшоў у міліцыю і прызнаўся ў крадзяжы. Праводзіцца расследаванне.