Гомельскі лекар прадаваў бальнічныя за мяса і слодычы
Цяпер яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Таксама лекар пазбаўленны права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на пяць гадоў.
Як інфармуе БелаПАН, медработніка затрымалі ў жніўні 2013 года, яго крымінальная справа налічвае 14 эпізодаў. 56-гадовы лекар агульнай практыкі, працуючы ў філіяле паліклінікі, гандляваў бальнічнымі. Пэўнай таксы за паслугі ў яго не было. Ён не грэбаваў браць у кліентаў прадукты харчавання (напрыклад, тры кілаграмы мяса за лісток непрацаздольнасці) або спіртное — піва і гарэлку. Не адмаўляўся і ад прапанаваных цукерак.
На судзе віну сваю лекар не адмаўляў. Ён заявіў, што выдачай лісткоў непрацаздольнасці "хацеў дапамагчы людзям". Кліенты ж прасілі ў яго бальнічныя, каб з'ездзіць у адпачынак, у вясельнае падарожжа або проста адпачыць дома.
Фота — relax.ru