Гомельскі бізнесовец-лукашыст сам здаў сябе сілавікам

Віталь Драбышэўскі і Мікалай Лукашэнка

Віталь Драбышэўскі і Мікалай Лукашэнка / фота з Інстаграм-акаўнту Драбышэўскага

Гомельскі бізнесовец Віталь Драбышэўскі, чыю кавярню ў цэнтры горада нядаўна знеслі, фактычна сам на сябе напісаў данос. Актывіст праўладнай арганізацыі "Патрыёты Беларусі" заваліў скаргамі ўсе інстанцыі, але праз іх жа можа трапіць пад палітычную адміністратыўку. На гэта звярнула ўвагу "Наша Ніва", пабачыўшы, як апісвае сітуацыю прарасійская актывістка Вольга Бондарава.

Кавярня Драбышэўскага праславілася тым, што там вісеў партрэт Сталіна. Мяркуючы па ўсім, ён скардзіўся на пашкоджанне гэтага плаката. Але Гомельская прыродаахова перадала зварот бізнесоўца ў міліцыю.

Выявілася, што да сваёй скаргі ён дадаў раздрукоўкі скрыншотаў з сайтаў "Зеркало" і "Флагшток", нават не абрэзаўшы адрасны радок і лагатыпы. Гэтыя незалежныя СМІ ў Беларусі атрымалі статус "экстрэмісцкіх", і за іх рэпосты людзей адпраўляюць на "суткі".

Атрымаўшы такі зварот, сілавікі пачалі правяраць сацсеткі Драбышэўскага. Так яны знайшлі падпіскі на іншыя "экстрэмісцкія" старонкі. Міліцыянты пералічылі іх — "Мая краіна Беларусь", "Маланка" і "By soul" (мяркуюбчы па ўсім, меўся на ўвазе BySol). У выніку інспектар папрасіў міліцыянтаў правесці праверку і пакараць бізнесоўца за рэпосты і падпіскі.

Драбышэўскі пачаў апраўдвацца, быццам ён падпісаўся на "экстрэмістаў" "з мэтай вывучэння дзейнасці і перадачы інфармацыі ў цэнтр Х". Праўда, наўрад ці яму такое апраўданне дапаможа. 

Гомельскі бізнесовец-лукашыст сам здаў сябе сілавікам
Драбышэўскі сам падставіўся пад "распаўсюд экстрэмізму"
Гомельскі бізнесовец-лукашыст сам здаў сябе сілавікам
Драбышэўскі сам падставіўся пад "распаўсюд экстрэмізму"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.