"Гомель" і "Дняпро" вярнуліся ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі

"Гомель" і "Дняпро" вярнуліся ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі

"Гомель" і "Дняпро" вярнуліся ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі. Яны датэрмінова заваявалі пуцёўкі. У 22-м туры чэмпіянату ў першай лізе "Гомель" дома выйграў у "Смалявічаў-СТІ" — 2:1, "Дняпро" разграміў "Гомельчыгункадартранс" — 4:0.

У выніку, за 4 туры да фінішу першынства гомельскія футбалісты набралі 55 ачкоў, магілёўскія — 51. Каго яны зменяць у эліце, пакуль невядома.