Глава BySOL Андрэй Стрыжак адпраўляў дзікпікі і былым палітвязынкам

Андрей Стрижак

Першае інтэрв'ю пасля выкрыцця / Euroradio

Старшыня фонду BYSOL Андрэй Стрыжак прызнаўся, што адпраўляў дзікпікі і былым палітвязынкам, але не супрацоўніцам арганізацыі. Пра ахвяраў “блізкай камунікацыі” ён распавёў у інтэрв’ю “Нашай Ніве”.

"НН": Жанчыны, якія аказаліся ў сітуацыі той блізкай камунікацыі з вамі — хто яны?

АС: Гэта былі розныя жанчыны. Калі мы кажам пра перыяд у Літве, гэта былі жанчыны збольшага з беларускага кола. І тут якраз паўстае праблема, якую я не ўсведамляў — што яны могуць так ці інакш лічыць сябе залежнымі ад мяне. Калі ты знаходзішся ў Беларусі, у цябе ўсё-ткі ёсць магчымасць больш шырокага кола, а тут яе няма.

"НН": То-бок такія патэрны паводзінаў — з увагай да жанчын, якую яны маглі палічыць непажаданай — былі ў вас яшчэ ў Беларусі?

АС: Так.

"НН": Жанчыны, якіх датычыць цяперашні скандал, былі звязаныя з "Байсолам"?

АС: Мне складана пра гэта казаць, бо арганізацыя шмат каму дапамагла, і далёка не пра ўсіх я ведаю, бо я не адзіны працую ў арганізацыі.

Але дакладна магу сказаць, што ніколі не было так — маўляў, ты будзеш са мной, і тады табе будзе дапамога. Вось гэта я рашуча абвяргаю. Гэта не было выкарыстаннем службовага становішча, прымусам да чагосьці.

"НН": То-бок гэта маглі быць жанчыны, у мінулым звязаныя з "Байсолам"?

АС: Так, у мінулым, або тыя, хто раней атрымаў нейкую ўскосную дапамогу.

"НН": Ці былі сярод іх былыя палітзняволеныя?

АС: Так, былі.

"НН": А супрацоўніцы "Байсола"?

АС: Не.

Нагадаем, што Еўрарадыё выпусціла матэрыял пра непрыстойныя паводзіны Андрэя Стрыжака. У гэты момант вядзецца расследаванне справы, пра вынікі паведамяць 1 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.