Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" сыходзіць "па стане здароўя"
Вячаслаў Харанека / t.me/MinskNationalAirport/
Гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" Вячаслаў Харанека сыходзіць "па стане здароўя". Ён займаў гэтую пасаду з лютага 2020 года, а ў "авіяцыі" прапрацаваў больш за 30 гадоў. Харанеку 60 гадоў.
Выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" прызначаны Вадзім Праўлоцкі. Дагэтуль ён быў намеснікам па авіяцыйнай бяспецы і рэжыме.
Вадзім Праўлоцкі / airport.by