Галоўны трэнер жаночай гандбольнай зборнай Беларусі адказаў на пытанне пра ЛГБТ+
“Кранальныя спробы кагосьці рэгуляваць гэты працэс” / betnews.by
Галоўны трэнер жаночай гандбольнай зборнай Беларусі Валерый Пеўніцкі ў інтэрв’ю Betnews заявіў, што нармальна ставіцца да лесбіянак і адзначыў, што яны былі ў яго і ў беларускіх камандах. Таксама ён разважаў пра спробы “рэгуляваць гэты працэс”.
— Даволі распаўсюджаная з’ява за мяжой [лесбійскія адносіны. — Еўрарадыё], у мяне ў кожнай камандзе былі такія дзяўчыны. Ды і ў нашых таксама. Але я нармальна да гэтага стаўлюся.
— Дакладна вядома, што 10% насельніцтва планеты адчувае прыцягненне да асобаў свайго полу, і мяне заўжды краналі спробы кагосьці ўзяць на сябе функцыю рэгуляцыі гэтага працэсу, — падзяліўся меркаваннем Пеўніцкі.