Галоўны трэнер мінскага "Дынама" адпраўлены ў адпачынак

Вадим Скрипченко

Выйдзе адтуль? / "Динамо-Минск"

Галоўнага трэнера дзейнага чэмпіёна Беларусі мінскага “Дынама” Вадзіма Скрыпчанку адправілі ў адпачынак. Каманду да маючага адбыцца матча 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый з албанскай "Эгнатыяй" рыхтуе Аляксандр Паўлаў.

Вельмі дзіўныя справы і да чаго тут міністр спорту Кавальчук

Мінскае “Дынама” фактычна знаходзіцца пад ручным кіраваннем міністра спорту Беларусі Сяргея Кавальчука. Пасля красавіцкіх няўдач у чэмпіянаце ён стаў актыўна ўмешвацца ў камандныя працэсы. Ігрокаў зачынілі на базе ў Стайках, у фізічную падрыхтоўку ўнеслі істотныя змены.

Таксама Кавальчук загадаў затрымаць зарплату камандзе. Паставіў асобнага наглядчыка за камандай і ўвёў у трэнерскі штаб свайго чалавека — Аляксандра Паўлава.

Дададзім, што Вадзім Скрыпчанка падаваў у адстаўку ў канцы чэрвеня, пасля паразы ад “Арсенала”. Але яе не прынялі, сказаўшы рыхтаваць каманду да еўракубкаў.

Відавочна, вылет пасля першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў стаў апошняй кропляй.

“Дынама-Мінск” у чэмпіянаце ідзе на трэцім месцы, адстаючы ад лідыруючага “МЛ Віцебск” на 10 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.