Галоўнага трэнера ХК “Дынама-Мінск” адхілілі ад пасады

“У сувязі з нездавальняючым выступам асноўнай каманды ХК “Дынама-Мінск” і невыкананнем пастаўленых назіральнай радай задач Аляксандр Андрыеўскі часова адхілены ад займанай пасады. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны старэйшы трэнер Любамір Покавіч”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, змешчаны на сайце хакейнага клуба.



Аляксандр Андрыеўскі двойчы ачольваў клуб — у сезоне 2009-2010, а таксама з сезону 2012-2013 па цяперашні час.