Футбольны чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат могуць прыняць райцэнтры

У панядзелак 19 студзеня кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам УЕФА Мішэлем Плаціні. Лукашэнка аддзячыў за магчымасць правесці ў нас чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат узростам да 17 год. А таксама заявіў пра тое, што мы разлічваем і на буйныя футбольныя старты.

Што тычыца чэмпіянату Еўропы сярод дзяўчат, пытанне было вырашана больш за год таму на выканкаме УЕФА. Ныпрыканцы 2014-га ў Беларусь адбыўся інспекцыйны візіт прадстаўнікоў гэтай арганізацыі. Спецыялісты  УЕФА наведвалі нашы стадыёны, праверылі трэніровачныя палі, гатэлі і іншую інфраструктуру. Вядома, што візіты адбываліся ў тым ліку ў Слуцк, Маладзечна і Баранавічы.

“На дадзены момант стадыёны і гарады яшчэ не вызначаны, гэта будзе зроблена пазней. А фінальны турнір пройдзе з 4 па 16 траўня”, — паведамляе прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Аляксандр Алейнік.
 

Беларусь не ўпершыню прымае дзявочыя чэмпіянаты Еўропы. У 2009-ым годзе у нас праводзіўся фінальны турнір сярод футбалістак узростам да 19 год. Фінальны матч адбыўся у Барысаве. У тым ліку гулялі на стадыёне ў Маладзечне і на сталічным “Трактары”.